Администрация Октябрьского района г. Могилева

Главная arrow Новости arrow Сардэчныя словы
Сардэчныя словы Печать E-mail
13.02.2018 г.

Сардэчныя словыУ ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 3 г. Магілёва» ў дзень беларускага маўлення выхаванцы знаёміліся са словамі, якімі можна перадаць добрыя пачуцці і добрыя адносіны да родных і дарагіх людзей.

Гэта так важна ўмець шчыра казаць добрыя, сардэчныя словы, словы шчырасці і душэўнай цеплыні! Слова, сказанае ад сэрца, здольна ўсяліць у чалавека ўпэўненасць, здольна ашчаслівіць, зрабіць жыццё светлым і радасным. Педагогi выхоўваюць у дзяцей любоў i павагу да роднага слова, фармiруюць чуйнасць да моўных норм i сродкаў выразнасцi, развiваюць адпаведную моўную здольнасць.Згадзіцеся, што па-беларуску словы прызнання гучаць асабліва ласкава, трапляюць прама ў сэрца, кранаюць душу: «сонейка маё», «мой даражэнькі», «мая пяшчотная»... Дзеці з педагогамі падрыхтавалі маленькія сардэчкі з прызнаннямi, якія адрасаваны родным. Спадзяёмся, што сардэчныя словы прыжывуцца ў кожнай сям’і. Нам, дарослым, важна выхаваць у дзяцей перакананне гаварыць шчыра, выражаць удзячнасць бацькам, сябрам і добрым людзям. І тады больш шчаслівых імгненняў будзе ў жыцці кожнага чалавека.

Святлана Нiкiцiна,
загадчык ДУА «Дашкольны цэнтр
развіцця дзіцяці № 3 г. Магілёва»

Сардэчныя словы
Последнее обновление ( 14.02.2018 г. )
 
« Пред.   След. »

Сайт Президента Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Национальный центр правовой информации Единый портал электронных услуг МНИС Единый государственный регистр
Могилевский городской исполнительный комитет Могилёвский областной исполнительный комитет

© 2012-2018 Администрация Октябрьского района г. Могилева.
Разработка и поддержка: МГКУП «ЦГИС», г. Могилев